24 верасня 2026 года на эканамічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта стартаваў новы праект — «Адкрыты дыялог». Першая сустрэча прайшла ў фармаце жывой гутаркі паміж студэнтамі і Яўгенам Літоўчыкам — дырэктарам Аўташколы «Арыстоцель», вядомым прадпрымальнікам Брэста і выпускнік эканамічнага факультэта БрДТУ.
Галоўная асаблівасць праекта заключаецца ў яго паходжанні: ініцыятыва зыходзіла непасрэдна ад студэнта эканамічнага факультэта.
Сустрэча выйшла далёка за рамкі стандартнай лекцыі аб бізнэсе. Яўген Літоўчык адкрыта распавёў пра свой шлях, падзяліўся вопытам пабудовы бізнесу з нуля, распавёў пра важнасць студэнцкіх гадоў у яго фарміраванні, падзяліўся ключавымі памылкамі на старце і адказаў на пытанні аўдыторыі.
У ходзе жывых зносін ўдзельнікі сфармулявалі галоўныя прынцыпы прафесійнага росту, якімі падзяліўся спікер:
- Камунікацыя вырашае ўсё
- Упартасць — аснова поспеху
- Адказнасць прапарцыйная даходу
Праект «Адкрыты дыялог» толькі пачынае сваю працу. Сачыце за анонсамі новых сустрэч у афіцыйных сацыяльных сетках БрДТУ!
