Навiны

Чарнобыль — наша памяць і боль: у БрДТУ прайшоў адкрыты дыялог, прысвечаны 40-годдзю трагедыі

У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся адкрыты дыялог «Чарнобыль — наша памяць і боль», прымеркаваны да 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мерапрыемства сабрала студэнтаў, выкладчыкаў і ганаровых гасцей, сярод якіх былі людзі, непасрэдна звязаныя з ліквідацыяй наступстваў катастрофы і забеспячэннем радыяцыйнай бяспекі.

З прывітальным словам і ўспамінамі пра падзеі тых гадоў выступілі:

Генадзь Ягоравіч Осіпаў — старшыня Брэсцкага гарадскога савета ветэранаў асаблівай рызыкі
Віктар Пятровіч Худаногаў — палкоўнік медыцынскай службы, член аператыўнай групы пры Савеце Міністраў Беларускай ССР па расследаванні прычын катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
Аляксандр Мікалаевіч Мельнік — падпалкоўнік у адстаўцы, удзельнік выпрабаванняў ядзернай зброі на Новай Зямлі
Іван Мікалаевіч Шульга-кіраўнік інфармацыйна — прапагандысцкай групы «Доблесць. Гонар. Айчына» Брэсцкага гарадскога савета ветэранаў, падпалкоўнік у адстаўцы
Госці сустрэчы падзяліліся асабістымі ўспамінамі аб службе ў асабліва небяспечных умовах, распавялі пра мужнасць і самаадданасць ліквідатараў, пра складанасці, з якімі давялося сутыкнуцца пры ліквідацыі наступстваў аварыі на тэрыторыі БССР. Асаблівую ўвагу надалі важнасці захавання гістарычнай памяці і перадачы ведаў аб трагедыі маладому пакаленню.

Падчас дыялогу неаднаразова падкрэслівалася: трагедыя Чарнобыля — гэта не толькі боль Беларусі, але і трагедыя ўсяго чалавецтва. Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што галоўная задача сучаснасці — зрабіць усё магчымае для прадухілення падобных катастроф у будучыні, развіваць культуру бяспекі і адказнасці перад планетай і будучымі пакаленнямі!

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў