Студэнцкі фальклорны тэатр “Скарбніца” БрДТУ запрашае прыхільнікаў народнай мастацкай культуры, традыцыі якой злучаюць пакаленні, у свой калектыў.
Вывучэнне і адраджэнне студэнцкай моладдзю аўтэнтычнага фальклору пакідае надзею на прыход новай эры мастацкай культуры, прызначэнне якой – адухаўленне грамадскага і прыватнага жыцця чалавека на зямлі.
Ад носьбітаў да моладзі вывучаецца і перадаецца аўтэнтычны фальклор у тэатры “Скарбніца”, згодна рэгіянальным асаблівасцям Брэсцкага Палесся: “Каляндарныя звычаі і сямейныя святы, абрады, “Пазаабрадавыя песні”, “Танцавальны фальклор”, “Народныя гульні”, “Народная проза”, “Інструментальная музыка”, “Традыцыйны народны тэкстыль.”
Кіраўнік тэатру – этнахарэограф, практык, рэжысер – Бярней Людміла Рыгораўна.